1 мая 2024 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Марата Сяргеевіча Маркава (1969), тэлевядучага, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва (2020)
Марат Сяргеевіч Маркаў нарадзіўся 1 мая 1969 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Маці, Лілія Канстанцінаўна Маркава, працавала ў натарыяльнай канторы. Закончыў СШ № 2 г. Лунінца з залатым медалём. Класны кіраўнік — Наталля Аляксееўна Ерамеева. Вучыўся ігры на скрыпцы, у школьным рок-гурце іграў на бас-гітары. У школьныя гады захапляўся спортам, займаўся барацьбой дзюдо, наведваў футбольную секцыю. Пабываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» і «Артэк», куды траплялі самыя актыўныя дзеці.
15 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Гаўрылавіча Мінкевіча (1919–1987), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, заслужанага настаўніка БССР
Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч нарадзіўся 15 лютага 1919 г. у в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1930 г. паступіў вучыцца ў Клецкую беларускую гімназію. У гэтым жа годзе Міша стаў піянерам-падпольшчыкам, разам з сябрамі ён расклейваў лістоўкі, а ў дні рэвалюцыйных святаў вывешваў чырвоныя флагі. За падпольную дзейнасць быў выключаны з гімназіі.
26 кастрычніка 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Ільіча Шкапіча (1952), дзяржаўнага дзеяча, ганаровага чыгуначніка
Сцяпан Ільіч Шкапіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1952 г. у в. Беразляны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працоўную дзейнасць пачаў у 1975 г. на пасадзе дзяжурнага па станцыі Брэст-Усходні.
31 кастрычніка 2022 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Луцкага (1972), дзяржаўнага дзеяча
Ігар Уладзіміравіч Луцкі нарадзіўся 31 кастрычніка 1972 г. у г. Століне Брэсцкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў в. Белавуша Столінскага раёна, дзе яго бацька працаваў галоўным інжынерам калгаса «Перамога». Закончыў Белавушскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1989). У 1994 г. закончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.